Люблю і шаную родную мову!

21.02.2023

21 лютага у школе святкавалі Дзень роднай мовы. Вучні школы разам з настаўнікамі прынялі ўдзел у мерапрыемствах “Люблю і шаную родную мову!”, дзе гучала гаварковае беларускае слова. Адбылася сустрэча з пісьменнікам, паэтам, перакладчыкам, членам саюза пісьменнікаў Беларусі Кулешом Міхаілам Іванавічам, якая была накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, выхавання ў падлеткаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў.