Дзень беларускага пісьменства ўрачыста адзначыла дзяржаўная ўстанова адукацыі

04.09.2023
Дзень беларускага пісьменства адзначыла дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа №6 г.Брэста”. Падчас святкавання былі праведзены віктарыны, выставы, прэзентацыі, гутаркі, гульні.
 
Прыгожая, мілагучная мова, якая гучала з вуснаў вучняў і настаўнікаў, стварыла радасны, прыўзняты настрой, дала магчымасць свядома адчуць непаўторнасць роднага слова, неабходнасць добра ведаць беларускую мову і ганарыцца яе носьбітам – таленавітым беларускім народам.